аглядзiм якiя былi справы з харчамi ў тыя далекiя
часы.
У тыя часы нашыя продкi пацiху, ладам лавiлi асятра
у Дняпры i палявалi у лесах на ласей.
У 16 стагоддзi на кiрмашы прадавалася чорная iкра.
Напрыканцы 18 стагоддзя было 7 пiваварных заводаў
на 10 тысяч жыхароў. Калi б тэндэнцыя захавалася, то сення iх
павiнна было б быць каля трохсот. Ну, калi не трыста, то пара
дзесяткаў гэта уж сапраўды.
Однак асноўным прадуктам быў хлеб. Цана на яго была
кропкай адлiку, вызначала астатнiя цэны, прыкладна як сення -
курс даляра.
Iснаванне было небязвоблачным. Жыцце было вельмi цяжкiм.
У 1600-1602 г.г. было халоднае лета, моцны град i як вынiк
- неўраджай, голад, хваробы. Моцны мор адзначаецца ў 1630 годзе.
Часта былi войны. К iм, як к неад'емнай часцы гiсторыi города,
мы яшчэ вернемся.
У тыя далекiя часы сярэдняя працягласць жыцця складала
каля 35 гадоў.
Шырокараспаўсюджаным i танным прадуктам была дняпроўская
рыба.
Вельмi дарагiмi былi розныя ўсходнiя спецыi: перац,
кмен, мiндаль i iншыя. Настолькi дарагiмi, што ў якасцi падарункаў
iх дарылi вельмi важным асобам.
Пiлi: пiва, мед. Гэтыя напiткi былi даступны усiм.
Кто быў багацей пiлi дарагiя еўрапейскiя вiна. I вядома ж пiлi
гарэлку. Рабочыя, працаваўшыя у багатых цi у магiстрата, атрымлiвалi
яе рэгулярна.
Курым з17 стагоддзя.
У першай палове 14 стагоддзя Магiлеў быў у складзе
Вялiкага Княства Лiтоўскага. Пазней, у 16 стагоддзi - у склазде
Рэчы Паспалiтай.
Тады ж, у 16 стагоддзi, Магiлеў атрымаў права на самакiраванне
- магдэбургскае права. Гэта азначала, што жыхары горада атрымалi
некаторую незалежнасць. Аднак, адзiн з вялiкiх каралеўскiх чыноўнiкаў
ўсеж-такi сачыў за ўсiмi падзеямi. Магдебургскае права атрымлiвалi
i iншыя гарады Княства Лiтоўскага, напрыклад, Брэст, Орша.
З атрыманнем магдебургскага права Магiлеву дазволiлi
пабудаваць ратушу, ему быў дадзены герб: ў блакiтным поле мураваная
вежа.
На гэтым нашая другая хвiлiна скончваецца, наперадзе
- трэцяя.
Папярэдняя
| Змест | Наступная