Панорама Могилева.

 

  З самага пачатку. 

 

М

 



ногiя думаюць, як i Янка Купала, што назва Магiлеў узнiкла са словазлучэння "магiла льва". На гэты лiк iснуе легенда, згодна з якой жыў-быў такi разбойнiк, бандыт, па iменi Машэка. У яго была дзяўчына, з-за здраднiцтва якой, ен трапiў у лапы к правасуддзю i атрымаў свае. Месца, дзе разбойнiк Машэка быў пахаваны назвалi "магiлай льва", а гара дзе ен хаваўся называлася "Машакоўка". Але ж сур'езныя гiсторыкi абвяргаюць гэту версiю.

Яшчэ есць версii аб князях маючых iмя Леў, а адзiн з iх i прозвiшча падобнае - Могiй (могучий, магутны). Мабыць, што назва Магiлева адбылася ад iмя уласнага.

Але найбольш праўдападобна наступнае. Магiлеў атрымаў сваю назву ад слова "могила" (дол). "Могилой" нашыя продки называлi любы падыходзячы узгорак. Есць i другiя варыянты паходжання, але далей, чым усялякiя абыгрышы слова "могила" яны не iдуць. Гара "Могила" - гэта цяперашнi парк iм. Горкага той, што побач з "бягучай жанчынай". На наступных старонках мы яшчэ вернемся да гэтай гары.

Другое пытанне: калi быў заснаваны горад? Справа у тым, што кропкай адлiку для любога горада з'яўляецца першае упамiнанне яго у якiм-небудзь летапiсу i наогул у якой-небудзь пiсьмовай крынiцы. А звычайныя людзi жылi на гэтай зямлi пачыная з ранняга жалезнага веку. Яны тачылi розныя жалезныя сякеры i зброю, знойдзенную потым пры раскопках. Горад пачынаецца там, дзе жывуць людзi i есць якiя-небудзь умацаваннi, напрыклад, цытадэль з гарматамi.

Дата 1267 г. пацверджана толькi ускосна. Iншымi словамi нiдзе няма дакумента, дзе было б чорным па беламу напiсана: "в 1267 году от Рождества Христова появился град Могилевъ". Умацаваннi i пасяленне, як кажуць, iснавалi ўжо у 12 стагоддзi. Жыло там прыкладна 200 чалавек. Гэта - адзiн альбо два сучасныя дзевяцiпавярховыя дамы.

Вынiк : горад Магiлеў заснаваны у 1267 г. i гэта назва паходзiць ад слова "могила" - ўзвышша, гара. Першапачатковае пасяленне выяулена на месце цяперашнега парка iм. Горкага.

Папярэдняя | Змест | Наступная

 

Права на ўсе матэрыялы © Basil P., Юрый Т. Публiкуюцца з дазволу аутараў.
Дызайн, праграмiраванне, напаўненне © Юрый Цiмафееў   oldmogilev@tut.by

 
 

 

 

 

 

 

Hosted by uCoz