Панорама Могилева.

 

Што далей?

 

П

 



аглядзiм якiя былi справы з харчамi ў тыя далекiя часы.

У тыя часы нашыя продкi пацiху, ладам лавiлi асятра у Дняпры i палявалi у лесах на ласей.

У 16 стагоддзi на кiрмашы прадавалася чорная iкра.

Напрыканцы 18 стагоддзя было 7 пiваварных заводаў на 10 тысяч жыхароў. Калi б тэндэнцыя захавалася, то сення iх павiнна было б быць каля трохсот. Ну, калi не трыста, то пара дзесяткаў гэта уж сапраўды.

Однак асноўным прадуктам быў хлеб. Цана на яго была кропкай адлiку, вызначала астатнiя цэны, прыкладна як сення - курс даляра.

Iснаванне было небязвоблачным. Жыцце было вельмi цяжкiм. У 1600-1602 г.г. было халоднае лета, моцны град i як вынiк - неўраджай, голад, хваробы. Моцны мор адзначаецца ў 1630 годзе. Часта былi войны. К iм, як к неад'емнай часцы гiсторыi города, мы яшчэ вернемся.

У тыя далекiя часы сярэдняя працягласць жыцця складала каля 35 гадоў.

Шырокараспаўсюджаным i танным прадуктам была дняпроўская рыба.

Вельмi дарагiмi былi розныя ўсходнiя спецыi: перац, кмен, мiндаль i iншыя. Настолькi дарагiмi, што ў якасцi падарункаў iх дарылi вельмi важным асобам.

Пiлi: пiва, мед. Гэтыя напiткi былi даступны усiм. Кто быў багацей пiлi дарагiя еўрапейскiя вiна. I вядома ж пiлi гарэлку. Рабочыя, працаваўшыя у багатых цi у магiстрата, атрымлiвалi яе рэгулярна.

Курым з17 стагоддзя.

У першай палове 14 стагоддзя Магiлеў быў у складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага. Пазней, у 16 стагоддзi - у склазде Рэчы Паспалiтай.

Тады ж, у 16 стагоддзi, Магiлеў атрымаў права на самакiраванне - магдэбургскае права. Гэта азначала, што жыхары горада атрымалi некаторую незалежнасць. Аднак, адзiн з вялiкiх каралеўскiх чыноўнiкаў ўсеж-такi сачыў за ўсiмi падзеямi. Магдебургскае права атрымлiвалi i iншыя гарады Княства Лiтоўскага, напрыклад, Брэст, Орша.

З атрыманнем магдебургскага права Магiлеву дазволiлi пабудаваць ратушу, ему быў дадзены герб: ў блакiтным поле мураваная вежа.

На гэтым нашая другая хвiлiна скончваецца, наперадзе - трэцяя.

Папярэдняя | Змест | Наступная

 

Права на ўсе матэрыялы © Basil P., Юрый Т. Публiкуюцца з дазволу аутараў.
Дызайн, праграмiраванне, напаўненне © Юрый Цiмафееў   oldmogilev@tut.by

 
 

 

 

 

 

 

Hosted by uCoz